Рус Бел Eng 中文

Супрацоўнікі МНС аказалі дапамогу пацярпелым ў дарожна-транспартным здарэнні ў Клімавіцкім раёне

Супрацоўнікі МНС аказалі дапамогу пацярпелым ў дарожна-транспартным здарэнні ў Клімавіцкім раёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

26 кастрычніка каля 8 гадзін раніцы камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 в. Звянчатка Клімавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Стахоўскі і кіроўца Мікалай Дзякан ехалі на працу. На аўтадарозе ў раёне в. Палошкава яны заўважылі у кювеце на даху аўтамабіль Volkswagen Transporter. Побач з машынай знаходзіўся 65-гадовы кіроўца, жыхар Гомеля. Аказалася, што мужчына не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Сам ён не пацярпеў і выбраўся з аўтамабіля, а вось 62-гадовая пасажырка аўтамабіля, жыхарка расійскага Смаленска, аказалася заціснутая грузам, які перавозіўся ў мікрааўтобусе.

Іван Стахоўскі і Мікалай Дзякан праз разбітае бакавое шкло дасталі пацярпелую і перадалі на рукі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Жанчына шпіталізавана з папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая