Цяпер касцёл Фацімскай Маці Божай – адзінае месца для культавых набажэнстваў на Клічаўшчыне. Раней парафіянам-каталікам даводзілася збірацца для калектыўнай малітвы ў дамах мясцовых вернікаў. А на вялікія рэлігійныя святы клічаўскія каталікі адпраўляліся на набажэнства ў касцёлы Бабруйска або Асіповіч.

Гэта асаблівая падзея ў жыцці кожнага католіка адбылася дзякуючы ўсвядомленаму дабрачыннаму кроку ўраджэнкі Клічава, якая зараз жыве ў Мінску, – Ганны Закрэўскай. Яна падарыла мясцовай рыма-каталіцкай суполцы дом сваіх памерлых бацькоў на вуліцы Камсамольскай. Гэта знакавае і важнае рашэнне для верніка.

Ганна Віктараўна прысутнічала на асвячэнні новага храма і сціпла прымала падзяку не толькі ад мясцовых прыхаджан, але і ад архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча, які падчас Імшы асвяціў новы клічаўскі храм.

Рыхтавалі новы касцёл для асвячэння ўсім светам. Пры падтрымцы мясцовых уладаў у рэканструкцыі жылога дома ў культавы будынак удзельнічалі прыхаджане не толькі з Клічава, але і з Бабруйска. Цяпер у касцёле 40 пасадачных месцаў – дастаткова для ўсіх мясцовых вернікаў.
Ва ўрачыстасцях асвячэння касцёла ўдзельнічалі каля 30 чалавек – вернікі, святары і манашыя асобы з парафій Магілёва, Бабруйска, Мінска. У гэты ж дзень быў падпісаны афіцыйны дакумент – Дэкрэт аб асвячэнні касцёла Рымска-Каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Клічаве.

Набажэнствы тут будзе па нядзельных днях праводзіць цяперашні настаяцель касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз Андрэй Яркавец. У астатнія дні, як і раней, Клічаўскія каталікі будуць трымаць з ім прамую тэлефонную сувязь.

«Калі дзень хрышчэння немаўлятаў можна прызначыць загадзя, то апошняе царкоўнае таінства – пасмяротнае адпяванне – час не выбірае. А святочную Імшу я буду служыць і ў Бабруйскім, і ў Клічаўскім касцёле – адлегласць у 50 кіламетраў не перашкода такой богаўгоднай справе. Мы доўга ішлі да гэтай радаснай падзеі – яшчэ ў 1998 годзе планавалі пачаць будаўніцтва касцёла ў Клічаве, дзе гістарычна каталікамі былі многія мясцовыя жыхары. Спраўдзілася мара вернікаў-каталікоў, – наказваў вернікам Тадэвуш Кандрусевіч. – На Клічаўскай зямлі адчыніў дзверы каталіцкі храм. Цяпер самае важнае – адкрыць для веры і Бога свае душы і сэрца».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую