Рус Бел Eng 中文

Новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для выплаты зарплаты ўстаноўлены ў Беларусі

У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br326,61. Гэты нарматыў прымяняецца з 1 лістапада 2017 года, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай аховы.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года №483 «Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы» з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, адпаведныя 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай аховы ад 23 кастрычніка 2017 г. № 60 зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах верасня ў разліку на адзін месяц. БПМ для працаздольнага насельніцтва з лістапада складае Br217,74, адпаведна 1,5 памеру гэтага сацыяльнага нарматыву раўняецца Br326,61.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая