Добрага выканаўцу і аўтара вызначае індывідуальнасць. Такое меркаванне выказала журналістам падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў рамках музычнага фестывалю «Залаты шлягер», расійская спявачка Ірына Шведава.

Сама госця адносіцца да таго рэдкага цяпер тыпу артыстак, для якіх не маюць значэння ні эфектны сцэнічны вобраз, ні сэксуальная прываблівасць і нават бездакорнасць вакальнай тэхнікі. Яе песні – гэта драматычныя маналогі, і іх выкананне бударажыць душу ўжо не аднаму пакаленню слухачоў.
Сёння Ірына Шведава, вядомая публіцы перш за ўсё па песнях «Белы вальс» («Афганскі вальс») і «Амерыка-разлучніца», з’яўляецца актрысай тэатра і кіно, музыкантам, аўтарам песень, эстрадным і тэатральным рэжысёрам. Адзін з яе апошніх праектаў – музычна-паэтычны монаспектакль «Душа захоўвае» – прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння лірычнага паэта Мікалая Рубцова. На працягу ўсёй пастаноўкі гучыць руская класічная музыка Чайкоўскага, Мусаргскага, Лядава, а кожны верш ілюстраваны карцінамі мастакоў Левітана, Шышкіна, Паленава і інш. Паводле слоў госці, з Маскоўскага драматычнага тэатра пад кіраўніцтвам Армена Джыгарханяна, дзе ішоў спектакль, людзі выходзілі са слязьмі на вачах, адухоўленымі, бо ў гэтым і заключаецца галоўная задача мастацтва – даваць людзям надзею.
Такую ж надзею, сувязь з домам, жыццём, роднай зямлёй, калісьці дарыла Ірына Шведава хлопцам, якія ваявалі ў Чэчні. У раёнах баявых дзеянняў прайшоў не адзін яе канцэрт. Менавіта з гэтымі выступленнямі ў артысткі звязаны самыя добрыя і яркія сцэнічныя ўспаміны. Для аўтографаў салдаты працягвалі ваенныя білеты, камізэлькі – усё, што было пад рукой, а потым тыя, хто выжыў у бязлітаснай вайне, доўгія гады іх захоўвалі як каштоўны трафей.
Пыталіся журналісты і пра страсці, якія цяпер кіпяць вакол Армена Джыгарханяна, паколькі Ірына Шведава з 2015 года працуе ў яго тэатры ў якасці актрысы і канцэртмайстра. «Вакол гэтай гісторыі шмат хлусні і шуміхі, – лічыць госця «Залатога шлягера». – Крыўдна, што так несправядліва ачарняюць Віталіну Цымбалюк-Раманоўскую. У любым выпадку, каментаваць іх гісторыю – справа няўдзячная. Мы, калегі, перажываем і спадзяёмся, што ўсё ўстане на свае месцы».
Гаворачы аб Сінявокай, спявачка падкрэсліла, што вельмі рада зноў сюды прыехаць, бо вельмі любіць нашу краіну, адкрытасць і мяккасць брацкага беларускага народа.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07