Рус Бел Eng 中文

«Залаты шлягер». Прэс-канферэнцыя. «Беларускую смятану люблю нават больш, чым чырвоную ікру» – салістка «Баккара» Марыя Мендыёла

Беларускую смятану салістка папулярнага іспанскай поп-групы «Баккара» Марыя Мендыёла любіць нават больш, чым чырвоную ікру. Пра гэта артыстка расказала журналістам падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў рамках музычнага фестывалю «Залаты шлягер» у Магілёве.

Яна дадала, што яе самая любімая страва – блінцы са смятанай і чырвонай ікрой. «Такія гатуюць толькі ў Беларусі, Расіі і Украіне», – заўважыла Марыя Мендыёла. А вось для калегі Крысціны Севіллі, якая выйшла замуж і зараз жыве ў Германіі, спявачка захапіла на «Залаты шлягер» іспанскі хамон. Па далікатэсу сяброўка засумавала і прасіла абавязкова захапіць яго з сабой.

Аднак варта заўважыць, што салісткі гурта «Баккара» вельмі ўважлівыя да ежы. Шмат у чым сябе абмяжоўваюць дзеля захавання добрай формы. Напрыклад, арганізатары «Залатога шлягера» былі здзіўлены, што артысткі адмовіліся ад вячэры напярэдадні выступлення.

Дарэчы, самадысцыпліна прыносіць свой плён. У свае 65 гадоў Марыя Мендыёла без перабольшання выглядае выдатна. Але гэта ў тым ліку дзякуючы пастаянным падарожжам, пераездам і танцам, без якіх не абыходзяцца выступленні іспанскай поп-групы.

Госця падкрэсліла, што абсалютна не шкадуе, што калісьці эстрадную кар’еру палічыла лепшай за балетную. «Прафесійнае жыццё танцоркі не толькі кароткае, але і траўматычнае, – адзначыла яна. – Чатыры гады таму мне нават прыйшлося перанесці аперацыю на нагах. Доктар сказаў, што гэта адгалоскі маіх заняткаў на пуантах».

Адзін з найлепшых дуэтаў Еўропы 80-х гадоў, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як жаночая група, якая прадала 16 млн. пласцінак з сінглам Yes sir, I can boogie, да гэтага часу актыўна гастралюе. Да Магілёва вакалісткі былі ў Вільні, яшчэ раней запісвалі навагоднюю праграму ў Крамлёўскім палацы ў Маскве. Часта група выступае ў курортных зонах Іспаніі. Аднак, па прызнанні Марыі Мендыёлы, на вуліцах роднага Мадрыда яе пазнаюць нячаста, паколькі выходзіць на вуліцу без касметыкі і ў вялікіх чорных акулярах.

Кажучы аб музычных перавагах, артыстка заўважыла, што да гэтага часу любіць песні 70-80-х. «У іх ёсць душа і мелодыя, якая добра запамінаецца, іх лёгка напяваць, – падкрэсліла госця. – А сучасныя кампазіцыі не такія простыя ва ўспрыманні, нават не зразумела, што пад іх можна рабіць, хіба што падтопвать».

На «Залатым шлягеры» група ўпершыню. І хоць дарога да Магілёва для артыстак не блізкая, на думку Марыі Мендыёлы, выступленне ў такім выдатным горадзе і на выдатным фестывалі варта затрачанага часу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая