У апошні час папулярнасць расійскага спевака і кампазітара Юрыя Лазы набрала абароты зусім не з-за яго песеннай творчасці, а ў сувязі з серыяй крытычных каментарыяў у адрас знакамітых артыстаў і палітыкаў. Не будзе перабольшаннем сказаць, што аўтар «Плыта» – адзін з герояў, якіх найбольш абмяркоўваюць у Рунэце. На прэс-канферэнцыі з магілёўскімі журналістамі Юрый гэтую нязручную тэму не стаў абыходзіць бокам, у чарговы раз пацвердзіўшы імідж жартаўніка.

«Заўсёды гавару тое, што думаю, – падкрэсліў ён. – Іншае пытанне, што гэтая «гаварыльная» гісторыя часам надакучвае. Мяне па 5-6 разоў на месяц запрашаюць на розныя ток-шоу вядучыя каналы краіны, дзе просяць выказацца, а вось песні мае на эфір не бяруць...».
Юрый Лаза наогул лічыць сябе ў музычным плане нефарматам: ён і не бард, і не рок-спявак, і ўжо тым больш не эстрадны выканаўца. У яго – свая асобная ніша: як афарыстычна заўважыў артыст, «складанае крэселка, на якім іншым сядзець нязручна, а самому – куды хочаш, туды і стаў». Ён наогул лічыць сябе шчаслівым чалавекам, таму што мае магчымасць займацца тым, чым хоча. Не толькі музыкай. Цяпер вось, напрыклад, піша сцэнар на спартыўную тэму.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07