У Магілёўскай вобласці да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі запланавана адкрыццё шэрагу значных аб’ектаў сацыяльна-культурнага, камунальна-бытавога і вытворчага прызначэння. 7 лістапада 2017 года названая гістарычная падзея адзначыць 100-годдзе, як паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Так, у Слаўгарадзе да свята прымеркавана адкрыццё крам «Млын» і «Светалл». У Магілёўскім раёне сёння першых наведвальнікаў прыме аб’ект прыдарожнага сэрвісу ТАА «Мясны клуб» у раёне в. Ільінка, а ў лістападзе пачне працу завод па вытворчасці металапрофіляў ТАА «ЯшковСтройКомпани». У Клімавічах у эксплуатацыю будзе здадзены 20-кватэрны жылы дом па вул. Леніна.
Сярод аб’ектаў, якія адкрыюцца да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, значацца рэнтген-кабінет у філіяле Бабруйскай гарадской бальніцы СМП «Бабруйскі супрацьтуберкулёзны дыспансер», гематалагічнае аддзяленне ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У гэты ж дзень пасля капітальнага рамонту прыме жыхароў Дом сямейнага тыпу ў Хоцімску, а пасля рэканструкцыі заработае басейн у Глускай санаторнай школе-інтэрнаце для дзяцей з саматычнай паталогіяй.
Падарунак да юбiлейнай даты атрымаюць і жыхары Асіповіч. Тут на працоўным пасёлку «Татарка» пусцяць прыродны газ. Не менш прыемны сюрпрыз чакае Чэрыкаў, дзе з’явіцца інфармацыйна-спартыўны комплекс. У Касцюковічах у лістападзе пачне працаваць крама «Еўраопт» па вул. Зіньковіча, а ў Крычаве будзе здадзена першая чарга 40-кватэрнага жылога дома ў мікрараёне Камсамольскі.
Акрамя таго, 7 лістапада а 11.00 на плошчы Леніна ў Магілёве адбудзецца мітынг. Прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, ветэраны вайны і працы, грамадскасць і моладзь ускладуць кветкі да падножжа помніка правадыру сусветнага пралетарыяту.
Тэматычныя мерапрыемствы да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі пройдуць 3-7 лістапада па ўсёй вобласці. У гэтыя дні запланаваны мітынгі, ускладанні кветак і вянкоў да помнікаў Леніна, кніжныя выставы, інфармацыйныя гадзіны, святочныя канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы, выйдуць тэматычныя публікацыі ў СМІ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка