У СЭЗ «Магілёў» плануюць стварыць Японска-беларускую прамысловую зону. Пра гэта паведаміў сёння падчас сустрэчы з дэлегацыяй японскага горада Такеа намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Некрашэвіч, як перадае карэспандэнт сайта.

Праект стварэння прамысловай зоны, мэтай якой з’яўляецца прыцягненне японскіх інвестыцый у эканоміку Магілёўскай вобласці, ужо распрацаваны адміністрацыяй СЭЗ «Магілёў» сумесна з Пасольствам Беларусі ў Японіі. За яго аснову была прынята канцэпцыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. «Акрамя шэрагу падатковых ільготаў і мытных прэферэнцый для развіцця бізнесу, інвестарам прапануецца зямля на ўчастку №4 свабоднай эканамічнай зоны, а таксама яе аснашчэнне неабходнымі элементамі інжынерных камунікацый, – адзначыў Віктар Некрашэвіч. – Цяпер прапрацоўваецца пералік праектаў, якія могуць быць рэалізаваны, створана мультымедыйная прэзентацыя на японскай мове».

Акрамя таго, у Магілёўскай вобласці ёсць шэраг прапаноў да японскіх партнёраў, якія могуць быць цікавыя абодвум бакам. У прыватнасці, рэгіён можа пастаўляць канцэнтраты траў і ягад для іх далейшага прымянення ў медыцыне, сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама прадукцыю, што вырабляецца на прадпрыемствах ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»», «Бабушкина крынка», «Чырвоны харчавік», «Быхаўскі кансервавы агароднінасушыльны завод», СААТ «Аазіс груп».

Асобна Віктар Некрашэвіч спыніўся на супрацоўніцтве ААТ «Магатэкс» з японскімі партнёрамі. «На сённяшні дзень прадпрыемства з’яўляецца асноўным драйверам нашых узаемаадносін. ААТ адкрыла брэндавы шоу-рум у буйным дзелавым цэнтры Японіі ў Осацы, паставіла партыю сумак з поліэфірнай тканіны, а таксама адправіла пробныя ўзоры рабочага адзення для доследнага выкарыстання японскаму боку. Мы гатовы працягнуць экспартныя пастаўкі на адрас партнёраў, – заўважыў намеснік старшыні. – Нас таксама цікавіць высокатэхналагічнае абсталяванне – робаты, станкі, якія могуць быць ужыты для мадэрнізацыі і тэхпераўзбраення магілёўскіх кампаній наогул і ААТ «Магатэкс» у прыватнасці».

Штуршком для развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі можа стаць першы беларуска-японскі эканамічны форум, які пройдзе ў маі 2018 года ў Японіі. Аднак ужо сёння будзе дадзены старт больш трывалым адносінам. Так, плануецца падпісаць мемарандум аб узаемаадносінах паміж Шкловам і Такеа. «Гэты дакумент стане першай ластаўкай і сапраўды дапаможа развіваць не толькі эканамічныя, але і турыстычныя сувязі», – падкрэсліў Віктар Некрашэвіч.

У сваю чаргу намеснік мэра Такеа Масадзі Кітагава выказаў зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Магілёўскай вобласцю. «Гэта наш першы візіт у Беларусь. Краіна нам вельмі спадабалася, прыгожая прырода і гасцінныя людзі. Аб Сінявокай у нас вельмі мала ведаюць, але па прыездзе дадому мы абавязкова падзелімся сваімі ўражаннямі ад убачанага», – сказаў ён.

Падчас двухдзённага візіту ў рэгіён японскія госці паспелі пазнаёміцца з работай прамысловых прадпрыемстваў, сацыяльных аб’ектаў і са славутасцямі Магілёва. Сёння яны таксама плануюць наведаць філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы», аграгарадок Александрыя ў Шклоўскім раёне і правесці перамовы аб развіцці супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Шклоўскага райвыканкама.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24