Ансамблю народнай песні «Медунічка» дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» Магілёва прысвоена званне «ўзорны». Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Высокага звання калектыў удастоены за значны ўклад у развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі.

Ансамбль «Медунічка» заснаваны ў 2000 годзе ў Палацы культуры і тэхнікі ААТ «Магілёўхімвалакно». Узрост удзельнікаў складае ад 4 да 12 гадоў. У рэпертуары калектыву беларускія народныя песні і аўтарскія творы беларускіх самадзейных аўтараў. Ансамбль з’яўляецца ўдзельнікам розных фестываляў і конкурсаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07