У Магілёўскай вобласці павышаны на Br0,05 кошт праезду ў транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 23 кастрычніка 2017 года №38-15 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг на звычайных і хуткасных маршрутах, тралейбусамі ў рэгулярных зносінах устаноўлены ў памеры Br0,50 за адну паездку (да цяперашняга часу Br0,45). Гранічны максімальны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг на экспрэсных маршрутах у рэгулярных зносінах ў памеры Br0,60 за адну паездку (было Br0,55).
Рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ўстаноўлены таксама кошт праязных білетаў шматразовага карыстання пры ажыццяўленні гарадскіх перавозак пасажыраў аўтобусамі, тралейбусамі ў рэгулярных зносінах на звычайных маршрутах у Магілёве, Бабруйску, раённых цэнтрах.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка