Рус Бел Eng 中文

На «Магілёўскай фабрыцы марожанага» стварылі ўнікальнае для Беларусі цеста-канструктар

На «Магілёўскай фабрыцы марожанага» стварылі ўнікальнае для Беларусі цеста-канструктар, якое дазваляе прыгатаваць святочны пірог ўсяго за 20 хвілін. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

Пластовае цеста «сетачка» гандлёвай маркі «Далікатэста» дапоўніла лінейку тэставых паўфабрыкатаў завода. Яно складаецца з дзвюх частак – ніжні плоскі і верхні фігурна нарэзаны пласт.

«Прадпрыемства як вытворца марожанага некалькі гадоў таму сутыкнулася з задачай згладжвання сезоннасці, паколькі марожанае – больш летні асартымент, – расказала дырэктар ААТ «Магілёўская фабрыка марожанага» Таццяна Бандарчук. – У 2014 годзе, вывучыўшы кан’юнктуру рынку і попыт на прадукцыю сегмента «тэставыя замарожаныя паўфабрыкаты», прынялі рашэнне ўстанавіць лінію па іх вытворчасці. Гэта была рызыка, але сёння разумеем, што паступілі правільна. Усё часцей гаспадыні робяць выбар на карысць цеста беларускай якасці. А мы рады, што ўдалося прапанаваць рынку годны імпартазамяшчальны аналаг па даступнай цане». Кіраўнік прадпрыемства таксама заўважыла, што новаму прадукту – пластоваму цесту «сетачка» – няма аналагаў у Беларусі.

Прадукт ужо прайшоў лабараторныя і тэставыя выпечкі-дэгустацыі, праведзена праца з фокус-групамі, па выніках якіх атрыманы самыя станоўчыя водгукі па навінцы. Цеста ўжо паступае ў крамы Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая