Рус Бел Eng 中文

Бабруйскі «Вадаканал» уключаны ў пералік арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць арыгінальных алкагольных напояў

Бабруйскае ўнітарнае камунальнае даччынае вытворчае прадпрыемства «Вадаканал» уключылі ў пералік юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць вытворчасць арыгінальных алкагольных напояў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

Арыгінальны алкаголь прадпрыемства з Бабруйска будзе вырабляцца ў рэстаране і бары «Чырвоная вежа», а таксама на тэрыторыі турыстычнай базы адпачынку ва ўрочышчы Белы Бераг.

Суразмоўцы ўдакладнілі, што ўсяго ў пераліку 16 арганізацый – вытворцаў арыгінальных алкагольных напояў, у тым ліку 1 з Магілёўскай вобласці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая