Рус Бел Eng 中文

Адкрыта акрэдытацыя СМІ для ўдзелу ў мерапрыемствах фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча

Акрэдытацыю сродкаў масавай інфармацыі для ўдзелу ў мерапрыемствах VI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча праводзіць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама.

Заяўку неабходна накіроўваць на адрас электроннай пошты idea406@tut.by, або пазваніць па тэлефоне / факсе (0225) 76-21-61 да 15 лістапада.

Форум пройдзе ў Бабруйску 17-22 лістапада. Праграма гэтага года радуе разнастайнасцю. У ёй прадстаўлены як пастаноўкі рэгіянальных тэатраў, якія працуюць над беларускай драматургіяй, так і спектаклі сталічных тэатраў. Падчас фестывалю запланавана правядзенне выстаў, экскурсій, чытання п’ес беларускіх драматургаў, майстар-класы, круглыя сталы па пытаннях развіцця нацыянальнай драматургіі і тэатра.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая