У Клімавіцкім раёне абрынулася жалезабетонная пліта ў неэксплутуемым будынку кармацэха свінарніка. Пацярпеў жыхар в. Высокае, як паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога УМНС Аляксандра Грабеннікава.
Інфармацыя аб няшчасным выпадку паступіла ў МНС учора каля 16.00. Пасля прыбыцця да месца выкліку ўстаноўлена, што пры самавольнай разборцы канструкцый у неэксплутаваным будынку кармацэха свінарніка адбылося абвальванне жалезабетоннай пліты перакрыцця ўнутр будынка. У выніку былі заціснуты ногі непрацоўнага мужчыны 1975 года нараджэння.
Ратавальнікі пры дапамозе гідраінструменту дасталі пацярпелага і перадалі работнікам ХМП, якія шпіталізавалі яго ў Клімавіцкую цэнтральную раённую бальніцу з дыягназам «пералом вялікай галёначнай косткі правай нагі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую