Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна арганізавала адкрыты прагляд літаратуры «Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917: найвялікшая падзея або сацыяльная катастрофа?». Экспазіцыя размясцілася ў агульнай чытальнай зале, як паведамілі ва ўстанове культуры.
На выставе, якая будзе працягвацца да 30 лістапада, прадстаўлены кнігі, ілюстраваныя энцыклапедыі, даведачныя выданні, дакументальныя і мастацкія творы савецкіх часоў і сучасная літаратура, якая адлюстроўвае дыяметральна супрацьлеглыя погляды аўтараў на падзеі 100-гадовай даўніны.
«Захаванне ў Беларусі 7 лістапада ў якасці дзяржаўнага свята сведчыць аб тым, што мінулае забываць нельга. Гісторыя з’яўляецца скарбніцай для народа, прыкладам і навучаннем для сучаснасці, перасцярогай для будучыні», – адзначылі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07