Акцыя «Восеньскі цанапад» пройдзе 4-7 лістапада ў рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці. Прадпрыемствы падрыхтавалі розныя зніжкі на харчовыя і нехарчовыя тавары, як паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
Так, у Магілёве ААТ «Універмаг «Цэнтральны»» на нехарчовыя тавары 4-5 лістапада прапануе зніжкі ў памеры 10%, а 6-7 лістапада – 15%. У гандлёвых аб’ектах ААТ «Крама «Юбілейны»» з 4 па 7 лістапада на ўвесь асартымент знізяць кошт на 20%.
З 4 па 7 лістапада ў крамах ААТ «Мэблягаставары» пакупнікам дадуць зніжку ў памеры 15% пры аплаце адзiным плацяжом за тавары вытворцаў ТАА «БелДрэв», «БелДрэвМэбля», «БелМАКкомпані», «Мой Баообаб», «Айтин-ПРА», «ДиАлсвет»,«Сантэхпрам», «Алмаз-Люкс», ІП Ладонька С. Я., «Трыфанаў В. Г.», ТДА «Дэкарт», УП «Белхвалан», ТАА ПП «Анастасия и Ко», ПУТПП «Руслан- плюс», а іншых вытворцаў – 10%.
Акрамя таго, на пастаяннай аснове гандлёвымі сеткамі «Еўраопт», «Міла», «Востраў чысціні», «5 элемент», «Электрасіла», «Рублёўскі», «Суседзі», гіпермаркетамі «Гіпа», «ОМА» і іншымі прадпрыемствамі гандлю праводзяцца розныя акцыі па зніжэнні кошту тавараў у памеры да 50%.
У Бабруйску з 4 па 7 лістапада ў крамах БААТ «Прамгандаль» на нехарчовыя тавары будуць прадастаўлены скідкі ад 10% да 60%, на харчовыя – 5%. ААТ «Марка-Сэрвіс» падрыхтаваў паніжэнне цаны на абутак да 20%. У фірмовай краме «Элема №1 секцыя №10» на асобныя мадэлі касцюмнага, дэмісезоннага і плашчавага асартыменту пакупнікоў чакае зніжка 50% і інш.
Да акцыі далучацца і гандлёвыя прадпрыемствы сістэмы спажывецкай кааперацыі, якімі будуць прапанаваны зніжкі на нехарчовыя тавары ў памеры не менш за 15%.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка