Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці прадугледжана нарошчванне магутнасцяў, якія выкарыстоўваюць аднаўляльныя крыніцы энергіі

Да 2020 года інвестыцыйнымі праектамі ў Магілёўскай вобласці прадугледжана нарошчванне магутнасцяў, якія выкарыстоўваюць аднаўляльныя крыніцы энергіі: увод ветраэнергетычных установак сумарнай магутнасцю 2,7 МВт, сонечных модульных станцый – да 112 МВт, асноўная з якіх, на 109 МВт, будзе знаходзіцца ў Чэрыкаўскім раёне. Аб гэтым паведамляецца на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

За апошнія гады ў рэгіёне праведзена значная работа па ўключэнні ў паліўны баланс мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў (ПЭР), у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі. За першае паўгоддзе бягучага года доля сонца, ветру, вады, біягазу ў структуры кацельна-пячнога паліва склала 12,1%. Аб’ём выпрацаванай электрычнай энергіі за кошт УКЭ за студзень-ліпень да ўзроўню аналагічнага перыяду 2016 года павялічыўся на 63,2%, або 23,2 млн. КВтг. Доля электраэнергіі, выпрацаванай з выкарыстаннемУКЭ, склала за першае паўгоддзе 4,5% ад сумарнага аб’ёму вытворчасці электрычнай энергіі ў вобласці і вырасла на 1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Сёння найбольш буйныя ветраэнергетычныя ўстаноўкі рэгіёна размешчаны ў Дрыбінскім (ВЭС ПП «Газасілікат Люкс», вёска Пудаўня) і Шклоўскім (ВЭС ТАА «ЭкаТЭК») раёнах. Самыя вялікія сонечныя модульныя станцыі знаходзяцца ў Быхаўскім (СМС ААТ «Тайкун», ФЭС «Чачэвічы»), Магілёўскім (СМС ІП Жарын), Чэрыкаўскім (СМС ТАА «Энергія веку») раёнах і горадзе Бабруйску (СМС СТАА «Авіяопт»). Акрамя таго, у в. Паўлавічы Кіраўскага раёна ў гаспадарцы СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага размяшчаецца адзін з найбуйнейшых біягазавых комплексаў рэспублікі магутнасцю 4,8 МВт.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая