Ці дастаткова, на ваш погляд, існуючых умоў для развіцця бізнесу? З такім пытаннем мы звярнуліся да людзей, якія маюць дачыненне да беларускага прыватнага прадпрымальніцтва.
Начальнік аддзела эканомікі Чавускага раённага выканаўчага камітэта Ірына Лосева лічыць, што ў нас усяго хапае.
- Бюракратычных пытанняў няма, усё робіцца хутка і аператыўна. Напрыклад, я займаюся рэгістрацыяй - і магу сказаць, што ўсе працэдуры займаюць па часе адзін дзень. Прыходзіць прыватны прадпрымальнік - у той жа дзень мы яго рэгіструем. Праз пяць дзён ён вяртаецца, каб забраць паведамленне аб пастаноўцы на ўлік у іншых органах. Атрымліваецца, бізнесмену нікуды нават хадзіць не трэба. Але я адказваю толькі за сваю службу, у іншых могуць быць свае пытанні. Галоўнае - гэта ініцыятыўныя людзі, якія гатовыя працаваць. Ці часта адкрываюць бізнес у нас? Апошнім часам не надта часта. Сёлета зарэгістравана шэсць прыватных прадпрыемстваў. Але магу сказаць, што ў нас усе, хто хацеў, даўно адкрыліся. Прыходзяць прадпрыемствы з іншых гарадоў - такіх у нас чатыры. Літаральна сёння да нас прыйшла прыватная арганізацыя. Але ўсё ўпіраецца ў фінансы, таму буйных прадпрыемстваў у нас няма, толькі невялікія. Я ўпэўнена, хто захоча - той зробіць. Нам трэба развіваць бізнес у сферы паслуг, а гандлёвых пунктаў хапае.
Па матэрыяле газеты «Звязда»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06