Рус Бел Eng 中文

Паўдзельнічаць у конкурсах па стварэнні навагодніх сувеніраў і ёлак прапануюць жыхарам Бабруйска

Паўдзельнічаць адразу ў двух конкурсах па стварэнні навагодніх сувеніраў і ёлак прапануюць жыхарам Бабруйска. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Творчае спаборніцтва «Добры дзень, ёлка, Новы Год!» праводзяць Цэнтр вольнага часу і творчасці Бабруйска і Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж. У спаборніцтве могуць прыняць удзел усе жадаючыя без узроставага абмежавання. Для гэтага неабходна змайстраваць арыгінальную ёлку з любога матэрыялу і з 15 лістапада па 5 снежня 2017 года даставіць яе на адрас: вул. Куйбышава, д. 59 (тэлефон для даведак: 43-38-42).

Пры ацэнцы работ журы будзе ўлічвацца дызайн, арыгінальнасць ідэі, адзінства формы і зместу, цэласнасць мастацкага вобраза, якасць і эстэтыка, прымяненне нестандартных тэхнік і мастацкіх матэрыялаў, суадносіны працы і ўзросту аўтара.

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць 7 снежня падчас адкрыцця выставы конкурсных работ у Цэнтры вольнага часу і творчасці Бабруйска. Экспазіцыя будзе працаваць ва ўстанове культуры да 14 студзеня.

Конкурс дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Навагодні сувенір» праводзіць аддзел мастацкай творчасці ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» пры інфармацыйнай падтрымцы газеты «Камерцыйны кур’ер».

Да ўдзелу ў спаборніцтве запрашаюцца майстры і рамеснікі, а таксама ўсе жадаючыя. Прымаюцца як індывідуальныя, так і групавыя працы.

Сувеніры да 6 снежня можна прынесці на адрас: вул. Ульянаўская, 35/31, каб. 129 (тэлефон для даведак: 71-81-14). Іх аўтары будуць змагацца за 1, 2 і 3-е месца і перамогу ў онлайн-конкурсе на «Прыз глядацкіх сімпатый». Акрамя таго, на базе Палаца мастацтваў Бабруйска па выніках спаборніцтва адкрыецца выстава «Навагодні сувенір».

Палажэнне аб конкурсе «Добры дзень, ёлка, Новы Год!»

Палажэнне аб конкурсе дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Навагодні сувенір»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая