Рус Бел Eng 中文

Па выніках дзесяці месяцаў 2017 года насельніцтва Магілёўскай вобласці працягвае заставацца чыстым прадаўцом замежнай валюты

Па выніках дзесяці месяцаў 2017 года насельніцтва рэгіёна працягвае заставацца чыстым прадаўцом замежнай валюты. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным ўпраўленні Нацыянальнага банка Беларусі па Магілёўскай вобласці.

Так, за студзень-кастрычнік жыхары Прыдняпроўскага краю прадалі банкам $ 364,3 млн. у эквіваленце, а купілі – $ 284,6 млн. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $ 79,7 млн.

Па-ранейшаму значную частку ў аб’ёме валютна-абменных аперацый займаюць аперацыі з наяўнай замежнай валютай. Так, за кастрычнік на чыстай аснове насельніцтвам прададзена наяўнай валюты на $ 6,7 млн. (купля склалася ў суме – $ 30,2 млн., продаж – $ 36,9 млн.).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая