У Хоцімскім раёне на пажары загінуў 84-гадовы пенсіянер. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Узгаранне прыватнага жылога дома ў вёсцы Трасціно адбылося раніцай 6 лістапада. Мясцовыя жыхары выявілі пажар, калі будынак ужо гарэў. Агонь маментальна ператварыў яго ў папялішча. На падлозе веранды пад абваленымі канструкцыямі без прыкмет жыцця быў знойдзены гаспадар. Загінулы пражываў адзін.

Прычына пажару высвятляецца.

За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 5 пажараў. У ходзе аператыўнай работы выратавана 2 жылыя дамы і 4 гаспадарчыя будынкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую