Магілёў 11 лістапада прыме матч XI рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Лядовы палац у 15.00 сустрэне каманды Магілёўскай і Брэсцкай абласцей і стане месцам гарачых баталій. Для дзвюх дружын гэты паядынак будзе першым на спаборніцтвах. Дарэчы, сапернік нашым хакеістам дастаўся няпросты: у мінулым сезоне зборная заваявала чацвёртае месца, саступіўшы ў паўфінале пераможцы турніру – камандзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Другое месца заняла дружына Мінскай, трэцяе – Гомельскай вобласці.
У гэты ж дзень у Гродне сіламі памераюцца гаспадары арэны і дружына Мінскай вобласці, а ў Жлобіне – прадстаўнікі Гомельшчыны і Віцебшчыны.
Адзначым, што прэстыжныя спаборніцтвы стартавалі ў кастрычніку ў Мінску. У матчы-адкрыцці хакейная зборная Прэзідэнта на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» аказалася мацнейшай за дружыну Мінскай вобласці. Пасля лідары перайгралі і Віцебшчыну. Матчы турніру адбудуцца таксама ў снежні, студзені, лютым. Завершыцца першынство ў сакавіку 2018 года.
«Рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба – адны з самых значных спаборніцтваў сярод аматараў спорту ў нашай краіне, – адзначылі суразмоўцы. – Высокі статус турніру тлумачыцца не толькі асабістым удзелам у ім кіраўніка дзяржавы. Ахоп усіх рэгіёнаў краіны, прадстаўнічыя склады каманд і дастаткова высокі для аматараў узровень майстэрства прыцягваюць усё больш і больш заўзятараў на трыбуны, а гэта значыць, што папулярнасць хакея і здаровага ладу жыцця ў краіне расце. Многія легендарныя ігракі з задавальненнем удзельнічаюць у рэспубліканскіх аматарскіх спаборніцтвах».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі