Рус Бел Eng 中文

Вырашэнне пытанняў па ўстаноўцы агароджы на прысядзібных участках

У камітэт звярнуўся грамадзянін па пытанні нязгоды з устаноўкай агароджы, выкананай суседам па мяжы сумежных зямельных участкаў.

Дзеянні па ўстаноўцы агароджаў з’яўляюцца правам землекарыстальнікаў, а не абавязкам. У любым выпадку агароджа можа быць пабудавана як адным, так і сумесна двума землекарыстальнікамі па мяжы зямельных участкаў згодна з планам мяжы зарэгістраванага зямельнага ўчастка з захаваннем архітэктурна-будаўнічых нормаў у частцы вышыні і святлапразрыстасці, што прад’яўляюцца да ўсталявання агароджаў.

У адпаведнасці з падпунктамі 7.5.1, 7.5.2 і 7.5.3 тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі 45-3.01-117-2008 «Горадабудаўніцтва. Раёны сядзібнага жыллёвага будаўніцтва. Нормы планіроўкі і забудовы» (далей – ТКП) да пабудовы агароджы прысядзібнага ўчастка варта прад’яўляць наступныя патрабаванні: вышыню агароджы ўстанаўліваюць не больш за 2 м, ступень святлопразрыстасці – ад 0% да 100% (гэта значыць агароджа можа быць глухой) па ўсім перыметры зямельнага ўчастка.

У раёнах сядзібнай забудовы, у выпадку, калі ўстаноўленая (геадэзічна) мяжа ўчастка праходзіць у непасрэднай блізкасці (менш за 3 м) ад існуючага жылога дома, агароджу прысядзібнага ўчастка устанаўліваюць на шырыню такога дома вышынёй не больш за 2 м са ступенню святлапразрыстасці ад 50% да 100 %.

У выпадку, калі ўстаноўленая (геадэзічна) мяжа праходзіць па сцяне жылога дома альбо гаспадарчай пабудове сумежнага землекарыстальніка, ўстаноўка агароджы на шырыню такога дома альбо гаспадарчай пабудовы не дапускаецца.

Пры пабудове агароджаў паміж прыкватэрнымі ўчасткамі жылога дома, які складаецца з дзвюх і больш кватэр, неабходна забяспечваць зону не менш за 1 м для абслугоўвання фасадаў і даху часткі дома сумежнай кватэры (кватэр). Агароджа паміж прыкватэрнымі ўчасткамі павінна быць вышынёй не больш за 1,2 м ад узроўню зямлі насупраць фасада з вокнамі сумежнай кватэры (кватэр) і не больш за 1,7 м – пры іх адсутнасці, ступень святлопразрыстасці агародж усталёўваецца ад 50% да 100% па ўсёй вышыні.

Са звароту вынікае, што ўсталяваная суседам агароджа па мяжы сумежных зямельных участкаў выканана з азбестацэментавых лістоў вышынёй 1,7 м. Такім чынам тэхнічныя параметры дадзенай агароджы адпавядаюць патрабаванням ТКП і падстаў для выканання работ па дэмантажы дадзенай агароджы не маецца.

У выпадку, калі ў заяўніка з’явіліся сумненні ў частцы праходжання межаў зямельнага ўчастка, рэкамендуем звярнуцца ў РДУП «Праектны інстытут «Магілёўгіпразем» для выканання работ па аднаўленні межаў дадзенага зямельнага ўчастка.

Калі заяўнік лічыць, што ўласнікамі домаўладання ўшчэмлены альбо парушаны яго правы, заяўнік мае права за іх абаронай звярнуцца ў суд.