Рус Бел Eng 中文

Аб парадку дзеяння нормаў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2017 г. № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў»

7 жніўня 2017 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Беларусі № 240, які ўвёў новую форму дзяржаўнай падтрымкі грамадзян – адраснае субсідаванне ў жыллёвым будаўніцтве.

1 крок. Грамадзян, якія маюць права на атрыманне адраснай субсідыі (субсідый), у парадку чаргі будуць запрашаць у выканкам, дзе ім прапануюць будаўніцтва жылля з такой дзяржпадтрымкай, растлумачаць умовы і парадак яе прадастаўлення.

2 крок. Калі грамадзянін згаджаецца на ўдзел у гэтай праграме, выканкам накіроўвае яго на будаўніцтва жылля і грамадзянін заключае адпаведны дагавор на будаўніцтва.

3 крок. Пасля заключэння дагавора на будаўніцтва жылля грамадзянін звяртаецца ў выканкам з заявай і адпаведнымі дакументамі аб прыняцці рашэння аб прадастаўленні яму адраснай субсідыі (субсідый).

Выканкам з улікам складу сям’і, жылой плошчы ва ўласнасці вызначыць максімальны памер крэдыту, які падлягае субсідаванню сям’і, якая мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зыходзячы з аднясення яе да той ці іншай ільготнай катэгорыі вызначыць памер адраснай субсідыі (субсідый) і прыме рашэнне аб субсідаванні гэтай сям’і .

4 крок. З дадзеным рашэннем чалавек ідзе ў банк* для заключэння крэдытнага дагавора.

5 крок. Банк заключае крэдытны дагавор і яго копію накіроўвае ў выканкам. Выканкам на падставе звестак, якія падаюцца штомесяц банкам, пералічвае ў банк, які прадаставіў крэдыт, субсідыю на выплату грамадзянінам часткі працэнтаў па крэдыце, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы банкам крэдыту (яго часткі), субсідыю на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце – пачынаючы з месяца пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце.

Каму субсідуецца выплата працэнтаў па крэдыце і ў якіх памерах:

шматдзетным сем’ям, якія маюць траіх непаўналетніх дзяцей, – стаўка рэфінансавання, павялічаная на 2%;

шматдзетным сем’ям, якія маюць чацвярых і больш непаўналетніх дзяцей, – стаўка рэфінансавання, павялічаная на 3%;

шматдзетным сем’ям, якія маюць не менш чым траіх дзяцей ва ўзросце да 23 гадоў, а таксама дзецям-сіротам і грамадзянам, якія з’яўляюцца наймальнікамі сацыяльнага жылля, прадастаўленага ім як дзецям-сіротам, – стаўка рэфінансавання, павялічаная на 2%;

іншым грамадзянам, пералічаным ва ўказе, – стаўка рэфінансавання, паменшаная на 2%.

Каму субсідуецца пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце і ў якіх памерах:

Шматдзетныя сем’і:

100% – чацвёра непаўналетніх дзяцей і больш;

95% – трое непаўналетніх дзяцей;

Дзеці-сіроты – 35%.

Маладыя сем’і пры нараджэнні дзяцей пасля прыняцця рашэння аб прадастаўленні субсідыі на выплату часткі працэнтаў: 10% – пры нараджэнні першага дзіцяці; 20% – пры нараджэнні другога дзіцяці.

*У сістэме адрасных жыллёвых субсідый цяпер працуюць ААТ «АСБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».

З часам, як чакаецца, да іх далучацца і іншыя банкі.