Больш за 20 тыс. электронных рэцэптаў ужо забяспечылі лекамі аптэкі Магілёўскай вобласці. Да 2020 года праграма інфарматызацыі прадугледжвае перавядзенне ўсёй медыцынскай дакументацыі на электронныя носьбіты.
Першымі сістэму электроннага рэцэпта ў рэгіёне ўкараняюць РУП «Фармацыя», цэнтральная паліклініка Магілёва і дыягнастычны цэнтр. Па запыце пацыента тут могуць аформіць пластыкавую картку – гэта і ёсць электронны рэцэпт. На яе заносіцца ўся інфармацыя пра лекі, іх прызначэнне і дазіроўку. Таксама па электронным носьбіце доктару або фармацэўту відаць, ці сапраўды ўладальнік купляў выпісаныя лекі.
Электронныя рэцэпты павінны ацаніць пацыенты з хранічнымі захворваннямі – так лічаць медыкі. Не прыйдзецца адседжваць чаргу да доктара толькі дзеля таго, каб выпісаць свой прэпарат. У перспектыве на электронныя рэцэпты павінны перайсці і прыватныя аптэкі. Пакуль папяровыя рэцэпты не адмяняюць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01