Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі рэгіянальнага тура маладзёжнага марафону «Дыялог культур – адзіны свет»

У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі рэгіянальнага тура маладзёжнага марафону «Дыялог культур – адзіны свет». Пра гэта паведамілі ў вучэбна-метадычным цэнтры прафесiянальнай адукацыi УА «МДАІРА».

Спаборніцтва праводзілася сярод устаноў прафесійнай адукацыі па ініцыятыве профільнага міністэрства і ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

«Мерапрыемства прадэманстравала не толькі шчырае стаўленне падлеткаў да сваёй культуры, але і непадробную цікавасць, павагу да традыцый і каштоўнасцяў народаў дзяржаў – удзельніц СНД», – адзначылі суразмоўцы.

Пераможцамі марафону, якія найбольш ярка праявілі сябе ў розных намінацыях і атрымалі права прадставіць Магілёўскую вобласць у наступным этапе конкурсу, сталі:

у намінацыі «Навукова-даследчыя і інфармацыйныя праекты»:

УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж» («Народныя традыцыйныя рэгіянальныя рамёствы Магілёўшчыны як кампанент і спецыфічная асаблівасць беларускай культуры ў кантэксце агульнаславянскай ідэнтычнасці»);

у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць»:

УА «Бабруйскі дзяржаўны прафесійны электратэхнічны каледж імя А. І. Чарнышова»(тэхніка «Шырдак» – Кіргізія);

у намінацыі «Інфармацыйныя рэсурсы»:

УА «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж» (інтэрактыўная гульня «Мая Беларусь»);

у намінацыі «Візітная картка нацыянальнасцяў дзяржаў – удзельніц СНД»:

УА «Магілёўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №7» («Гжэльскія ўзоры»).

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая