Гарадскі турнір па міні-футболе «Залатая восень» праходзіў 9-10 лістапада ў спартзале Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа.

На працягу двух дзён шэсць каманд устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі з ліку вучняў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, змагаліся за прызавыя месцы.

Дружыны ішлі нага ў нагу, і ўсяго некалькі галоў расставілі іх па месцах. У выніку пераможцай турніру стала зборная дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 імя А. П. Старовойтава. Другое месца занялі прадстаўнікі Магілёўскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба. На трэцяй пазіцыі размясціліся футбалісты з Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі.

Пераможца турніру - зборная дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 імя А. П. Старовойтава
Арганізатарамі турніру выступілі магілёўскія гарадскія ФСК і арганізацыя ГА «БРСМ».

Каманда Магілёўскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба

Каманда Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі