Магілёўскі харавы сабор, прысвечаны 300-годдзю архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага Георгія Каніскага, пройдзе 17 лістапада ў абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.
У мерапрыемстве прымуць удзел узорны канцэртны хор гімназіі – каледжа мастацтваў і камерны хор Магілёўскай гарадской капэлы. У праграме прагучаць творы таленавітага прадстаўніка рускай музычнай культуры XIX стагоддзя Дзмітрыя Бартнянскага, наватара ў галіне царкоўнай музыкі Аляксандра Грачанінава, выдатнага кампазітара, родапачынальніка новага кірунку ў рускай духоўнай музыцы Аляксандра Кастальскага, генія харавой музыкі, рускага кампазітара і харавога дырыжора Паўла Часнакова.
Харавы сабор памяці Георгія Каніскага праводзіцца ў Магілёве з 1994 года па ініцыятыве дырэктара, мастацкага кіраўніка і дырыжора гарадской капэлы Сяргея Лішчэнкі.
Георгій Каніскі – архіепіскап, філосаф, вядомы грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 20 лістапада 1717 года ва ўкраінскім Нежыне (Чарнігаўская губерня). Быў епіскапам Рускай праваслаўнай царквы, архіепіскапам Магілёўскім, Мсціслаўскім і Аршанскім. У 1993 годзе далучаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. Памёр 13 (24) лютага 1795 года ў Магілёве.
Пачатак - 18.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07