Павышаць прэстыж навукі і адукацыі трэба ў тым ліку за кошт эканамічнага стымулявання вучоных з улікам эфектыўнасці іх працы. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту дэлегат II З’езда вучоных Беларусі, загадчык кафедры «Бяспека жыццядзейнасці» дацэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Шчур.
Паводле яго слоў, у Беларусі наспела праблема падрыхтоўкі і захавання навуковых кадраў. У краіне востра стаіць пытанне старэння навукоўцаў, моладзь неахвотна ідзе ў навуку па прычыне невысокай заработнай платы. «Гэта прыводзіць да вымывання найбольш таленавітых кадраў з навукі і адукацыі. Нельга эканоміць на адукацыі і навуцы, без іх нам не ўдасца стварыць квітнеючую краіну, і прыклад развітых краін гэта паказвае», – адзначыў Аляксандр Шчур.
На думку вучонага, у найбліжэйшыя гады неабходна засяродзіць намаганні на ўдасканаленні сістэмы ўзнаўлення навуковых кадраў, павышэнні ўзроўню эканамічнай і сацыяльнай абароненасці навукоўцаў, амаладжэнні кадравага складу навукі, забяспечыць развіццё цьютарскага руху, у тым ліку за кошт эканамічных механізмаў.
Ад будучага з’езда Аляксандр Шчур перш за ўсё чакае разумення напрамкаў і перспектыў развіцця беларускай навукі. «Па многіх галінах мы цалкам канкурэнтаздольныя на сусветным узроўні, але па некаторых яшчэ адстаём. На мой погляд, беларускія ВНУ ў адпаведнасці з сусветным вопытам павінны выконваць не толькі адукацыйную і навуковую функцыю, але і займацца камерцыялізацыяй найноўшых тэхналогій, больш актыўным іх укараненнем у вытворчасць. Як паказвае практыка, гэта таксама адзін з дзейсных інструментаў стымулявання развіцця навукі», – лічыць вучоны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06