Рус Бел Eng 中文

Магіляўчанка Таццяна Пятрэня заваявала залаты медаль ЧС у скачках на батуце

Магіляўчанка Таццяна Пятрэня заваявала залаты медаль чэмпіянату свету ў скачках на батуце, які завяршыўся ў Сафіі.

У індывідуальным выступленні вопытная 36-гадовая спартсменка ў фінале паказала найлепшы вынік сярод удзельніц і набрала 56,075 бала. Сярэбраным прызёрам сусветнага першынства стала Айано Кішы (Японія) – 55,740. Трэцяе месца заняла Сафіян Мето з Канады – 55,490 бала.

Для Таццяны Пятрэні, выхаванкі магілёўскай школы скачкоў на батуце, гэта першы залаты медаль чэмпіянату свету ў індывідуальнай праграме. У сінхронных скачках яна станавілася першай у 2003 годзе, выступаючы ў пары з Галінай Лебедзевай.

Яшчэ адну ўзнагароду на дадзеным турніры Таццяна Пятрэня заваявала ў пары з Марыяй Махарынскай. Дуэт стаў трэцім. У камандных спаборніцтвах жаночая зборная Беларусі (Таццяна Пятрэня, Ганна Гарчанок, Марыя Махарынская і Ангеліна Хацян) заваявала сярэбраны медаль.

Па матэрыялах БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая