МНС і Магілёўскі абласны тэатр лялек прадставяць прэм’еру спектакля для дзяцей «Дарослыя цацкі ці непаслухмяныя запалкі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Паводле слоў суразмоўцы, крапатлівая праца над стварэннем пастаноўкі пад кіраўніцтвам галоўнага рэжысёра тэатра лялек Ігара Казакова ішла практычна паўгода. У выніку атрымалася цікавая і пазнавальная гісторыя, сюжэт якой інтрыгуе з першых хвілін. Хлопчык Цёма, кот Антошка і сабака Роні, паддаўшыся хітрым угаворам непаслухмянай Запалкі, расклалі агонь на балконе сваёй кватэры. Пачаўся пажар. На дапамогу да іх спяшаюцца адважныя змагары з агнём ... на сваім горкім вопыце героі спектакля разумеюць, да чаго прыводзіць неасцярожнае абыходжанне з агнём і як сябе паводзіць пры ўзнікненні пажару. Таксама арганізатары абяцаюць яркія дэкарацыі, жывы дыялог з залай, незабыўныя эмоцыі і навучанне бяспекі жыццядзейнасці.

Першымі ўбачаць пастаноўку юныя гледачы горада Касцюковічы. 21 лістапада тут адбудзецца прэм’ерны паказ. 22 лістапада павучальную казку пакажуць дзецям з Хоцімска, а 23 лістапада – з Клімавіч. З 2018 года спектакль-гульня «Дарослыя цацкі ці непаслухмяныя запалкі» будзе дэманстравацца юнай публіцы ў Магілёўскім абласным тэатры лялек.

Аўтарам п’есы з’яўляецца Васіль Ткачоў, рэжысёрам-пастаноўшчыкам – Ігар Казакоў, мастаком – Дзяніс Казлоў. У спектаклі заняты акцёры: Сяргей Сяргеенка, Вадзім Арціменя, Вольга Яфрэмава-Кухарава, Людміла Чопарава, Максім Кошалеў.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07