Рус Бел Eng 中文

Кніга «Апостал» друкара Спірыдона Собаля вяртаецца ў Магілёў

Музей гісторыі Магілёва хутка папоўніцца новым унікальным экспанатам. Гэта кніга друкара Спірыдона Собаля «Апостал», якую ён выдаў ў Магілёве ў 1632-36 гадах.

Зараз завяршаюцца ўсе юрыдычныя фармальнасці, звязаныя з набыццём «Апостала». Кнігу пакуль не паказваюць журналістам і шырокай публіцы, але музей і гарадскія ўлады плануюць прэзентацыю выдання ў самы блізкі час.

Спірыдон Собаль – беларускі друкар і асветнік. Ён нарадзіўся і працаваў у Магілёве. Кнігу «Апостал» надрукаваў у 1632-36 гадах. Каб сказаць дакладней, патрабуецца яе вывучэнне. Фаліянт знойдзены за межамі Беларусі, яго набыццё стала магчымым дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей, гарадскога бюджэту.

«Апостал» Спірыдона Собаля папоўніць калекцыю старадаўніх кніг у музеі гісторыі Магілёва, па якіх будуць рыхтаваць для наведвальнікаў інтэрактыўную праграму.

ТРК «Могилев»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая