Рус Бел Eng 中文

Замежнымі інвестарамі за студзень-верасень 2017 года ўкладзена $ 227,1 млн. у рэальны сектар эканомікі Магілёўскай вобласці

Замежнымі інвестарамі за студзень-верасень 2017 года ўкладзена $ 227,1 млн. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый Прыдняпроўскага краю былі суб’екты гаспадарання Кіпра (35% ад усіх фінансавых уліванняў), Нідэрландаў (27%), Расійскай Федэрацыі (19,7%). Пры гэтым прамыя замежныя інвестыцыі склалі $ 163,3 млн., або 71,9% ад усіх.

У той жа час арганізацыямі вобласці (акрамя банкаў) за студзень-верасень бягучага года накіравана за мяжу $ 169,4 млн. інвестыцый, у асноўным у Расійскую Федэрацыю (70,3% ад агульнага аб’ёму) і Украіну (19,4%).

На долю прамых інвестыцый прыпадала 99,9% усіх замежных грашовых патокаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая