Афіцыйная цырымонія закладкі першага каменю ў будаўніцтва квартала з беларускіх драўляных дамоў адбылася 15 лістапада ў французскім горадзе Вільру (рэгіён Латарынгія), паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Плануецца, што праект будаўніцтва 37 дамоў, вырабленых філіялам домабудавання РУП «Завод газетнай паперы» (г. Шклоў) будзе ажыццёўлены на працягу 2018 года. Агульная ж праграма будаўніцтва жылых дамоў з дрэва ў рэгіёне Латарынгія прадугледжвае ўзвядзенне ў найбліжэйшыя пяць гадоў 650 дамоў з драўляных канструкцый.
У ходзе цырымоніі бакі абмяняліся заключаным кантрактам на экспартную пастаўку дамоў. Пры гэтым французская дэлегацыя мае намер ужо ў бліжэйшы час наведаць Шклоў для правядзення перамоў аб магчымасці далейшага нарошчвання супрацоўніцтва.
Акрамя таго, прадстаўнікі дзвюх краін наведалі г.Окур-Мулен, у якім ужо пабудавана вуліца з 17 беларускіх дамоў. Першыя жыхары заселяцца ў іх у лютым 2018 года.
Як адзначылі ў пасольстве, у цэлым рост паставак прадукцыі дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі на рынак Францыі за апошнія дзевяць месяцаў склаў 117%. Такая дынаміка забяспечана дзякуючы павелічэнню экспарту прадукцыі мэблевай прамысловасці і дамоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24