Жыхарак абласнога цэнтра запрашаюць прыняць удзел у навагоднім конкурсе «Галоўная Снягурка Магілёва – 2018». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.
Паводле слоў суразмоўцаў, заявіць пра сябе і пазмагацца за ганаровае званне могуць таленавітыя, разумныя, прыгожыя, смелыя і ўпэўненыя ў сабе дзяўчаты ад 16 да 30 гадоў.
Для гэтага канкурсанткам неабходна да 6 снежня падаць заяўку, а таксама кароткае відэа да 30 секунд на адрас: вул.Першамайская, 34, каб.3 або на электронную пошту moggck@list.ru,. У відэаматэрыяле ўдзельніца ў вобразе Снягуркі павінна коратка расказаць пра сябе і здзейсніць добры ўчынак. Прычым фільм можна зняць на відэакамеру, фотаапарат ці мабільны тэлефон. 7 снежня журы прагледзіць і абярэ найбольш цікавыя візітоўкі.
Другі этап адбудзецца з 8 па 15 снежня. Гледачы тэлеканала «Беларусь 4», а таксама карыстальнікі сацыяльных сетак убачаць найлепшыя відэафільмы першага тура. Вырашаць лёс канкурсантак будуць глядацкім галасаваннем.
Фінальнае шоу пройдзе ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу 22 снежня. Каб займець карону пераможцы, удзельніцам трэба праявіць сябе творчымі і эрудзіраванымі асобамі, годна вытрымаўшы ўсе выпрабаванні. Так, дзяўчатам неабходна будзе падрыхтаваць «Навагодні паказ», нумар мастацкай самадзейнасці, а таксама «Арыгінальны навагодні падарунак». Падарункі, якія канкурсанткі змайструюць сваімі рукамі, будуць перададзены ў дзіцячы сацыяльны прытулак Магілёўскага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Па выніках трох конкурсаў журы вызначыць ўладальніц узнагарод у спецыяльных намінацыях і пераможцу. «Галоўная Снягурка Магілёва – 2018» атрымае грашовы прыз, а таксама будзе ўдастоена ганаровага права выканаць ролю галоўнай Снягуркі ў гарадскім навагоднім шэсці 25 снежня. Акрамя таго, прызёры 23 снежня прымуць удзел у тэматычным свяце на плошчы Зорак.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама, Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу, Тэлерадыёкампанія «Магілёў».
Палажэнне конкурсу «Галоўная Снягурка Магілёва – 2018»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07