Рус Бел Eng 中文

Каля 335 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці зрабілі прафілактычныя прышчэпкі супраць грыпу

Каля 335 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці зрабілі прафілактычныя прышчэпкі супраць грыпу. У іх ліку больш за 96 тыс. дзяцей, каля 1 тыс. цяжарных жанчын і 19 тыс. медыцынскіх работнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле эпідэміялогіі абласнога цэнтра гігіены эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Па словах суразмоўцаў, у цяперашні час захворванне на ВРІ знаходзіцца на ўзроўні, характэрным для бягучага каляндарнага тыдня, вірусы грыпу не цыркулююць і эпідэмічная сітуацыя з’яўляецца спрыяльнай для правядзення вакцынацыі. «На дадзены момант працягваецца імунізацыя насельніцтва супраць грыпу. У склад выкарыстоўваемых вакцын уключаны кампаненты, што фарміруюць імунную ахову супраць трох вірусаў, цыркуляцыя якіх мяркуецца ў сезон 2017-2018 года ў Беларусі, – адзначылі суразмоўцы. – Прышчэпкі можна зрабіць у паліклініках па месцы жыхарства, вучобы і працы».

Санэпідслужба вобласці нагадала, што найбольш эфектыўным сродкам папярэджання захворванняў на грып і яго ўскладненні з’яўляецца вакцынацыя. «Аптымальным часам правядзення прафілактычных прышчэпак з’яўляецца перыяд з верасня па лістапад, – падкрэслілі суразмоўцы. – Важна, каб імунітэт пасля праведзенай прышчэпкі ад грыпу паспеў сфарміравацца да пачатку эпідэмічнага ўздыму захворвання».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая