Рус Бел Eng 中文

Палац культуры вобласці ў Магілёве закрыўся на капітальны рамонт

Палац культуры вобласці ў Магілёве закрыўся на капітальны рамонт. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.

Па словах суразмоўцаў, з 15 лістапада ўсе раней запланаваныя мерапрыемствы адмяняюцца альбо пераносяцца на іншыя сцэнічныя пляцоўкі горада. Так, напрыклад, спектакль «Немаўля напракат» магілёўцы змогуць паглядзець у Доме культуры ААТ «Магатэкс» (вул. Грышына 87а). Прычым яго дата і час застаюцца без змен. А канцэрт Ігара Квашэвіча адбудзецца 1 снежня ў 18.30 у КЗ «Магілёў».

Зварот квіткоў будзе ажыццяўляцца ў касе Палаца культуры вобласці да 30 лістапада ў панядзелак-пятніцу з 10.00 да 19.00, а ў суботу – з 10.00 да 16.00.

Акрамя таго, на час правядзення капітальнага рамонту прыпынена праца гурткоў і студый ДКА. У цяперашні час ідзе пошук месцаў, дзе яны змогуць працягнуць сваю дзейнасць.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая