Рус Бел Eng 中文

Афіцыйны гімн з’явіўся ў Магілёўскага раёна

Магілёўскі раённы Савет дэпутатаў зацвердзіў Палажэнне аб гімне Магілёўскага раёна. Адпаведнае рашэнне райсавета апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У маі гэтага года дэпутаты прагаласавалі за стварэнне гімна раёна, паколькі Магілёўскі раён на той момант заставаўся адзіным у вобласці, у якога не было сваіх герба, сцяга і гімна. Быў праведзены конкурс на стварэнне геральдычных сімвалаў, а таксама гімна. У выніку выбраны варыянт, які прапанавала галоўны рэдактар газеты «Прыдняпроўская ніва» Святлана Дзядушка. Ён упершыню прагучаў у верасні на раённым свяце «Дажынкі» ў аграгарадку Сухары. Цяпер жа афіцыйна зацверджана палажэнне, якое вызначае, калі і пры якіх абставінах можа выконвацца гімн раёна.

 

У вяках будзеш сонцам сагрэты

І квітнець, быццам май кожны год.

Праслаўляюць Радзімы паэты

Працавіты твой слаўны народ.

 

Прыпеў:

Хай поле жытам каласіцца,

Плыве ў небе песень звон.

Будзем славай тваёй ганарыцца,

Родны наш Магілёўскі раён!

 

Кніга "Памяць" захоўвае свята

Дні, часы незабыўных падзей –

Вобраз вечны героя-салдата,

Што жыццё аддаваў за людзей.

 

Прыпеў:

Хай поле жытам каласіцца,

Плыве ў небе песень звон.

Будзем славай тваёй ганарыцца,

Родны наш Магілёўскі раён!

 

Над планетай Салтанаўкі звонам

Прагучыць, што не трэба вайны,

І на Буйніцкім полі з паклонам

Мовяць клятву Айчыны сыны.

 

Прыпеў:

Хай поле жытам каласіцца,

Плыве ў небе песень звон.

Будзем славай тваёй ганарыцца,

Родны наш Магілёўскі раён!

 

Вёскі поўняцца водарам кветак

І звіняць галасамі дзяцей.

Наш раён, табе многая лета!

Шчасця, міру, дабра для людзей!

 

Прыпеў:

Хай поле жытам каласіцца,

Плыве ў небе песень звон.

Будзем славай тваёй ганарыцца,

Родны наш Магілёўскі раён!

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая