Рус Бел Eng 中文

На магілёўскім спарткомплексе «Тарпеда» зноў зальюць каток

На магілёўскім спарткомплексе «Тарпеда» зноў будзе заліты каток. Пасля трохгадовага перапынку сюды запросяць аматараў катання на каньках.

Апошнія гады гарадскія ўлады і ўжо былы ўладальнік аб’екта – аўтамабільны завод БелАЗ – спрабавалі дамовіцца аб тым, як яго эксплуатаваць. У Жодзіне, дзе знаходзіцца галоўнае прадпрыемства, лічылі немэтазгодным мець сацыяльны аб’ект удалечыні ад вытворчасці. У гэты час спарткомплекс прастойваў.

Гэтай восенню адбыўся пераход права ўласнасці. Новым гаспадаром «Тарпеда» стала Магілёўская школа алімпійскага рэзерву №2. Зараз на аб’екце ідуць рамонтныя работы. У планах зрабіць «Тарпеда» сучасным фізкультурна-аздараўленчым комплексам.

Па матэрыяле ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая