Акцыя па бязвыплатнай здачы крыві «Падары кроў! Выратуй чыйсьці свет» стартавала сёння ў Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове аховы здароўя.
Да 23 лістапада жадаючыя здзейсніць высакародны ўчынак могуць стаць донарам. Падчас акцыі забор крыві будзе праводзіцца толькі на бясплатнай аснове.
Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві (вул. Піянерская, 17) працуе ў гэтыя дні з 7.30 да 17.00. Тэлефоны рэгістратуры: (80222) 25-74-22, 23-07-38.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01