Студэнтаў з Беларусі і Расіі збярэ ў Магілёве адкрыты фестываль «Палітра творчасці». Форум пройдзе на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з 29 лістапада па 1 снежня, паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты ВНУ і навучэнцы ССНУ Тулы, Бранска, Смаленска, Брэста, Горак, Магілёва, навучанне якіх не звязана з атрыманнем спецыяльнасці па харэаграфіі, тэатральнай дзейнасці, вакале, харавым дырыжыраванні і фотасправе. Магчыма, геаграфія ўдзельнікаў пашырыцца, паколькі заяўкі ўсё яшчэ працягваюць паступаць.
Фестываль пройдзе ў форме самастойных конкурсных праграм: папулярнай песні «Студэнцкі лістапад» (29 лістапада, 14.30), сучаснага і эстраднага танца «Танцы 100%», «Тэатр +» і фотаспаборніцтвы (30 лістапада, 14.30). Гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі правядуць 1 снежня ў 14.30.
Журы «Студэнцкага лістападу» выявіць пераможцаў у дзвюх намінацыях: саліст-вакаліст і вакальны ансамбль. Найлепшых у танцавальным турніры вызначаць па жанрах: эстрадны, сучасны танец (джаз-мадэрн, свабодная пластыка, вог, брэйк-данс, хіп-хоп, і інш.), тэатр танца (танцавальнае, святлодыёднае шоу і інш.). Будзе ацэньвацца не толькі выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў, але і тэхніка, артыстычнасць, музычнасць, сюжэтна-вобразнае рашэнне танца, адпаведнасць музычнага матэрыялу харэаграфічнай лексіцы і вонкавага выгляду выканаўцаў сцэнічнаму вобразу.
На тэатральны конкурс ўдзельнікі прадставяць творчыя нумары працягласцю да 10 хвілін па напрамках «чытальнік» і «тэатральная мініяцюра».
Фотаконкурс дасць магчымасць студэнтам праявіць сябе ў двух тэмах. У намінацыі «Грані навук» фотааматары змогуць даць здымкі аб’ектаў у буйных маштабах, людзей навукі, механізмы, прыборы, канструкцыі, іх ужыванне і інш. У фае актавай залы ўніверсітэта будзе арганізавана выстава найлепшых работ. У намінацыі «Мой студэнцкі дзень» могуць прыняць удзел усе ўладальнікі мабільных тэлефонаў з лічбавай камерай. Здымкі будуць размешчаны ў спецыяльна створанай фотагалерэі на сайце студэнцкага клуба Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць: Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама, сацыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне «Спадчына», Магілёўская абласная і гарадская арганізацыі РГА «Белая Русь», Магілёўская гарадская арганізацыя РГА «Белая Русь», прафсаюзныя камітэты супрацоўнікаў і студэнтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскі ГК ГА «БРСМ», Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31