Музычна-літаратурны вечар «Японія – музычнае адлюстраванне ў Беларусі» адбудзецца 25 лістапада ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў. Мерапрыемства з’яўляецца часткай фестывалю «Японская восень у Беларусі 2017».
Штогод Пасольства Японіі ў Беларусі праводзіць для жыхароў Сінявокай цікавыя і яркія мерапрыемствы, якія раскрываюць розныя аспекты традыцыйнай і сучаснай культуры гэтай далёкай краіны. Увазе гасцей будзе прадстаўлена фотавыстава, экспазіцыя малюнкаў і эсэ на тэму «Японія вачыма навучэнцаў гімназіі-каледжа», аформлены куток друкаваных выданняў, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця народа краіны ўзыходзячага сонца. Завершыць святочнае мерапрыемства канцэрт з яркімі нумарамі, падрыхтаванымі навучэнцамі гімназіі-каледжа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07