Спецыялісты з 13 краін з’едуцца ў Горкі на міжнародную навуковую канферэнцыю па аквакультуры сярод маладых навукоўцаў. Пра гэта паведамілі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Форум адбудзецца 28 лістапада – 1 снежня на базе кафедры іхтыялогіі і рыбаводства найбуйнейшай шматпрофільнай вышэйшай навучальнай установы аграпрамысловага кірунку сярод краін СНД. Асноўныя напрамкі, па якіх будзе будавацца работа канферэнцыі, – рыбная гаспадарка і аквакультура, іхтыялогія, водныя біялагічныя рэсурсы.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць БДСГА сумесна з cеткай цэнтраў аквакультуры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ( Венгрыя).
У час форуму ў раённым цэнтры таксама пройдзе кірмаш-продаж «Рыбныя Горкі 2017», які будзе працаваць 29 лістапада з 9.00 да 17.00 на пляцоўцы Палаца культуры акадэміі.
Рыбакамбінат «Любань», рыбгасы «Волма» і «Свіслач», ААТ «Альба», КВУП «Фарэлевая гаспадарка «Лахва»», прадставяць пакупнікам рыбу і рыбную прадукцыю ўласнай вытворчасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую