VI Міжрэгіянальны фестываль-свята аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны-2017» пройдзе 24-26 лістапада ў Краснаполлі. Форум арганізаваны ў рамках сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і ПРААН «Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», паведамілі карэспандэнту сайта ў райвыканкаме.
Упершыню фестываль праводзіўся ў 1993 годзе па ініцыятыве заслужанага дзеяча культуры Беларусі, кіраўніка Краснапольскага народнага тэатра Валянціна Ермаловіча. У гэтым годзе форум, які ўжо стаў візітнай карткай раёна, збярэ на тэатральных пляцоўках 15 калектываў з Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі.
Праграма фестывалю абяцае быць насычанай і цікавай. У першы дзень у раённым Цэнтры культуры юным гледачам бясплатна пакажуць «Самую любімую казку» ад Рускага тэатра Вільнюскага ЦК «Зялёны Ліхтар» (Літва), а таксама шоу «Вясёлыя волаты» у выкананні магілёўскіх артыстаў. Пасля ўрачыстага адкрыцця фэсту знатакам Мельпамены прапануюць паглядзець падрыхтаваную гаспадарамі форуму трагікамедыю «Сабака з залатым зубам». Расійскі тэатр «Птушка» з Іжэўска прывязе містычную фантазію «Дом, у якім ...».
Другі дзень парадуе аматараў тэатральнага мастацтва разнажанравымі спектаклямі для дзяцей і дарослых, тэматычным майстар-класам. Апошні правядзе рэжысёр тэатра «Радасць» Святлана Васічкіна (Клайпеда, Літва). Што тычыцца пастановак, то гледачоў чакаюць камедыі «Палата бізнес-класа» (Ліёзненскі народны тэатр «У пошуках», Беларусь), «Проста Чэхаў» (Гатчынскі народны тэатр-студыя «За вуглом», Расія), гульнявыя праграмы «Пакроў-рarty»(тэатр гульні і юных вядучых «Бім-Бом », Магілёў) і «Вандроўны куфар» (тэатр хадулістаў «Вясёлыя волаты» – Магілёў), новая драма Moscow dreaming (Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры БДАМ, Мінск), драма «Сакавік» (Даўгаўпілскі народны тэатр «Шукальнік», Латвія), спектаклі «Гудбай, Берлін!» (тэатр-студыя «Галёрка», Екацерынбур, Расія), «Мова Х» (эксперыментальны тэатр «Галава-нага», Мінск), шоу «Клоун Лёлік і яго вясёлы аркестр» (тэатр клаўнады «Лёлік», Магілёў), арт-шоу з азотам (анімацыйны тэатр «Карамель», Магілёў).
Заключны дзень фестывалю, 26 лістапада, прадаставіць магчымасць наведаць майстар-клас рэжысёра расійскага тэатра «Птушка» з Іжэўска Святланы Шанскай. Пасля магілёўскі анімацыйны тэатр «Карамель» запросіць дзяцей на дзіцячы інтэрактыўны спектакль «Фіксікі ў краіне статыка». Камедыю па апавяданнях Зошчанкі «Камунальная кватэра» паставіць на сцэне раённага Цэнтра культуры літоўскі тэатр «Радасць» з Клайпеды. Тут жа заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «Арт» з Наваполацка прадставіць меладраму «Іграй сваё жыццё прыгожа». Фінальным акордам трохдзённага тэатральнага марафону стане маштабнае закрыццё фестывалю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую