Прадстаўніца Магілёўскай вобласці Ірына Курачкіна стала сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату свету (U-23) па барацьбе, які праходзіць у польскім Быдгашчы.
У вырашальным паядынку ў вагавой катэгорыі да 55 кг беларуска сустрэлася з прадстаўніцай Японіі Харунай Акуна. Саперніца была мацнейшай у фінале, а Курачкіна паднялася на другую прыступку п’едэстала гонару.
У ходзе турніру, саступаючы ў першым паядынку расіянцы Ніне Менкенавай, Ірына Курачкіна здолела пераламаць ход паядынку і святкавала поспех з лікам 10:2. У паядынку за выхад у фінал беларуска ўпэўнена перамагла саперніцу з Румыніі Сімону Прыкоб – 10:0.
У бягучым сезоне Ірына Курачкіна заваявала залаты медаль чэмпіянату Еўропы (U-23) у Венгрыі і бронзавую ўзнагароду дарослага чэмпіянату свету ў Парыжы. Беларуска таксама станавілася сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы ў 2015 годзе ў польскім Валбжыху, а таксама дарослага кантынентальнага форуму ў 2016-м у Рызе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі