У прыватным жылым доме ў в. Слабодка Шклоўскага раёна адбыўся разрыў ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Здарэнне адбылося днём 24 лістапада ў кватэры №1, якая належыць 36-гадоваму мясцоваму жыхару. У выніку разрыву пашкоджаны кацёл, комін, маёмасць у прыбудове, адбылося зрушэнне верхняй часткі сцяны прыбудовы вонкі на адлегласць да 20 см. На момант надзвычайнага здарэння гаспадароў у хаце не было, затое былі іх суседзі з кватэры №2: 64-гадовая пенсіянерка з мужам . На шчасце, яны не пацярпелі. Дом прыдатны для пражывання. Папярэдняя прычына таго, што здарылася – адсутнасць цыркуляцыі цепланосьбіта.

Таксама ва ўстанову аховы здароўя 25 лістапада з апёкамі 7% цела была шпіталізавана 25-гадовая жыхарка в. Вялікая Зімніца Слаўгарадскага раёна. Траўмы дзяўчына атрымала ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры распальванні металічнай печы з дапамогай гаручай вадкасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую