Рус Бел Eng 中文

Каля 200 батутыстаў з пяці краін будуць змагацца за прызы Таццяны Пятрэні ў Магілёве

Традыцыйны турнір па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы на прызы заслужанага майстра спорту, чэмпіёнкі свету і Еўропы, удзельніцы Алімпійскіх гульняў у Афінах, Пекіне, Лондане і Рыа-дэ-Жанейра Таццяны Пятрэні «Double Twist» пройдзе 3-7 снежня ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма».

У спаборніцтвах прымуць удзел каля 200 таленавітых дзяцей ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Чакаецца, што беларускія гледачы змогуць ацаніць майстэрства наймацнейшых спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі. Перамога ў турніры для некаторых з іх стане пропускам у нацыянальную зборную, а таксама дасць магчымасць удзельнічаць у прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.

На працягу турніру будуць разыграны 24 камплекты медалёў у трох узроставых групах. Таксама журы вызначыць пераможцаў у намінацыях «Найвышэйшы пілатаж» (за выкананне праграмы, якая мае самы высокі каэфіцыент цяжкасці сярод спартсменаў старэйшай і сярэдняй узроставых груп па скачках на батуце), «Double Twist» (за выкананне элемента найвышэйшай складанасці сярод спартсменаў старэйшай і сярэдняй узроставых груп па скачках на акрабатычнай дарожцы), «Самы юны ўдзельнік» і «Самая юная ўдзельніца».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая