У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
Маштабная акцыя праводзіцца ў рэгіёне шосты раз напярэдадні навагодніх і калядных святаў. «Дзіцячыя дамы і інтэрнатныя ўстановы знаходзяцца на дзяржаўным фінансаванні, для многіх арганізацый і прыватных асоб ужо стала добрай традыцыяй аказваць ім пасільную дапамогу, – адзначыла Ірына Фісюк. – Аднак у нашым грамадстве ёсць вялікая катэгорыя дзяцей, якія знаходзяцца ў вельмі складанай сітуацыі, якія практычна не атрымліваюць дапамогі ў выглядзе прыватных ахвяраванняў. Пры гэтым іх матэрыяльнае становішча часта нашмат горшае, чым у дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні».
Марафон, які працягнецца да 31 студзеня 2018 года, будзе ўключаць цэлы комплекс мерапрыемстваў. Сабраныя падчас іх правядзення сродкі будуць накіраваны на аказанне дапамогі дзецям-сіротам, якія знаходзяцца пад апекай, дзецям-інвалідам, хворым дзецям, дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных і няпоўных сем’яў, у дзіцячых дамах сямейнага тыпу, установам адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, дзейнасць якіх накіравана на дапамогу дзецям і сем’ям, на набыццё духоўна-маральнай, сацыяльна значнай літаратуры для дзіцячых бібліятэк, пастаноўку і правядзенне праграм, святаў і мерапрыемстваў.
«Прыняць удзел у марафоне можа кожны, арганізаваўшы ўласную акцыю для дзяцей альбо пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд», – падкрэсліла Ірына Фісюк. – Падвядзенне вынікаў акцыі «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» адбудзецца падчас дабрачыннага балю, сродкі ад якога таксама будуць пералічаны на рахунак марафону». Арганізатарам марафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» выступае Магілёўскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд» пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама.
Р/р BY45BLBB30150700038162001001 ў дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Магілёўскай вобласці BIC BLBBBY2X, УНП 700038162 КОД 739, ОКПО 05809574, АРІП BY25BLBB31350700038162001002 з паметкай «МАРАФОН», e-mail: bdf.m@mail.ru, 8-0222 70 77 15 , 8-0222 70 77 41, http://bdf.mogilev.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59