Школьны фестываль «Футбол для ўсіх» завяршыўся ў Магілёве. У спартыўным свяце, якое працягвалася крыху менш за два месяцы, прынялі ўдзел каманды хлопчыкаў 5-6 класаў з 28 школ горада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе футбольнага клуба «Днепр».

Па словах суразмоўцаў, асаблівасцю фестывалю масавага футбола стала тое, што вынікі матчаў не фіксаваліся. Па задумцы арганізатараў, найважнейшым складнікам ініцыятывы павінен быў быць сам гульнявы працэс.

У выніку ніхто з футбалістаў не застаўся без узнагарод. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны медаль, а прадстаўнік каманды – футболку. Акрамя таго, усім зборным ўручылі кубкі і па пяць футбольных мячоў.

Арганізатарамі фестывалю выступілі футбольны клуб «Днепр», аддзел адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола».



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі