Міжрэгіянальная канферэнцыя «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі ў прамысловасці: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 6 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Віктар Красоўскі.
У фармаце мерапрыемства адбудзецца пленарнае пасяджэнне з выступленнем прадстаўнікоў органаў мясцовага кіравання, кіраўнікоў прадпрыемстваў рэгіёна і распрацоўшчыкаў інавацыйнай прадукцыі, біржа дзелавых кантактаў з прэзентацыяй інавацыйных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі, а таксама выстава інавацыйных распрацовак і інавацыйнай прадукцыі (работ, паслуг) арганізацый Беларусі, распрацовак суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў сферы інавацыйнай дзейнасці, прапанаваных для ўкаранення на прадпрыемствах рэгiёна.
У праграме таксама запланавана правядзенне дзелавых перагавораў, заключэнне дагавораў аб супрацоўніцтве, пратаколаў аб намерах супрацоўніцтва.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі аблвыканкам пры арганізацыйнай падтрымцы Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця, Навукова-аналітычнага цэнтра інфармацыі, інавацый і трансферу тэхналогій.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка